|
Раманюк Дзяніс
Нарадзіўся 1970 годзе ў Мінску.
1984-88 вучоба ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтвў імя А. Ахрэмчыка.
1988-92 студэнт Беларускай Акадэміі Мастацтваў.
1992-95 сканчае Віленскую Мастацкую Акадэмію.
1995-1999 выкладчык Беларускага Універсітэту Культуры.
З 1996 член Беларускага саюза мастакоў.
1996 персанальная выстаўка “Мроі” у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.
1998 сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Мастацкі рэдактар часопіса “Arche”
1997-2000 праца над падрыхтоўкаю да выданьня манаграфіі Міхася Раманюка “Беларускія народныя крыжы”.
2001 персанальная фота-выстаўка “Аўтапартрэт на фоне Вільні” у Музеі сучаснага мастацтва, Мінск.
2001 персанальная фота-выстаўка “Стары горад” у Нацыянальнай бібліятэцы, г.Талін.
2001-2002 падрыхтоўка і выданьне альбому “Беларусь”.
2002-2003 падрыхтоўка і выданьне альбому “Беларускія народныя строі”, “Игорь Бархатков” і фотаальбому “Беларусь”,
З 2004 сябра творчага аб'яднання “Фотамастацтва”
2004-2006 падрыхтоўка і выданьне мастацка-публітыстычнага альбома “Чарнобыль” да 20 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
2006 Персанальная фота-выстаўка да 20 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Бундестаг, г.Берлін.
Персанальная фота-выстаўка “Трагічная прыгажосць” і прэзентацыя альбома “Чарнобыль”. Мэрыя горада Вільнюса.
Удзельнік групавой выставы “20 гадоў пасля Чарнобыля: ад трагедыі да рэабілітацыі”. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, г. Ню-Йорк.
2007-2008 падрыхтоўка і выданьне аўтарскага фотаальбома “Мой шлях Беларусь”.
Раманюк Дзяніс працуе як выдавец, этнограф, фатограф і мастак. Жыве ў Мінску і Вільне. Удзельнік дзясяткаў групавых выстаў графікі і фатаграфіі. Аўтар артыкулаў па беларускай этнаграфіі і народнаму мастацтву. У апошнія гады адной з прыарытэтных тэм даследванняў стала зона, пацярпеўшая ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Творы графікі і фатаграфіі захоўваюцца ў Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Літоўскай нацыльнай камісіі ЮНЭСКА, Гарадзенскам музэі гісторыі і культуры, Дзяржаўнай галярэі мастацтва ў Лодзі (Польша), Агенства па аднаўленню старога горада (г. Вільнюс), ды іншых.
Узнагароды:
1990 г.
Лаўрэат ІІ прэміі Мінскага гарадскога конкурсу плакату “Наш боль – Курапаты”, за плакат “Першыя словы” 1990 г.
1995 г.
Лаурэат ІІ прэміі на Рэспубліканскай выставе-конкурсе “White Art Festival”, за твор “Планета “Расьліны Чалавек” 1995 г.
2002
За падрыхтоўку і выданьне манаграфіі Міхася Раманюка “Беларускія народныя крыжы” на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2002” узнагароджаны трымя вышэйшымі ўзнагародамі і альбом назван “Кнігай года”.
Прэмія “Лепшае выданьне году” на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2002”.
Спецыяльны дыплом “Лепшы фотаальбом” за выданне альбома “Беларускія народныя крыжы” на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2002”
Бронзавая статуэтка Беларускай асацыяцыі кнігавыдаўцоў – “За лепшае ўвасабленьне беларускай тэматыкі”.
Дыплом І ступені за паліграфічны дызайн на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2002”.
Дыплом І ступені за падрыхтоўку і дызайн камплекта друкаванай прадукцыі “Акцыянерны банк рэканструкцыі і развіцця” на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2002”.
2003
Дыплом ІІ ступені за канцэпцыю, макет, афармленне і выданьне альбома “Беларусь” на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2003”
Знак “За лепшы дызайн кнігі 2003 год” узнагарода Беларускага саюза дызайнераў за дызайн альбома “Беларускія народныя строі”.
2004
Дыплом І ступені за выданне кнігі Міхася Раманюка “Беларускія народныя строі” на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2004”.
Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Трыўмф” на Маскоўскім міжнародным конкурсе “Мастацтва кнігі 2004”, заі выданьне кнігі “Беларускія народныя строі”.
Спецыяльны дыплом «За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны» на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2004”.
Спецыяльны дыплом “За высокую выдавецкую культуру” за выданне альбомаў “Беларускія народныя строі”, “Беларусь”, “Игорь Бархатков”, на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2004”.
2005
Дыплом ІІ ступені за паліграфічны дызайн на Беларускім рэспубліканскам конкурсе “Мастацтва кнігі 2005”.
ІІ месца ў намінацыі «Мир вокруг тебя», Першага Беларускага конкурса лічбавай фатаграфіі «Драйв».
2006
«Гран-пры» III Маскоўскага международнага конкурса «Искусство книги 2006» дзяржаў удзельнікаў СНГ, за выданне альбома «Чарнобыль».
ІІ месца ў намінацыі “Кніга цікавага лёсу” III Маскоўскага международнага конкурса «Искусство книги 2006» дзяржаў удзельнікаў СНГ, за выданне альбома «Чарнобыль».
Знак “За лепшы дызайн кнігі 2006 год” Беларускага саюза дызайнераў, за дызайн альбома “Чарнобыль”.
2007
“Залаты фаліянт” пераможцы Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі – 2007” у намінацыі “За ўвасабленне наватарскай ідэі” за падрыхтоўку і выданне альбома «Чарнобыль».
Cпецыяльная ўзнагарода фотаконкурса «Беларусь, якую мы заўтра не ўбачым» Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
2008
“Залаты фаліянт” пераможцы Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі – 2008” у намінацыі “Лепшы фотаальбом”.
“Залаты фаліянт” пераможцы Нацыянальнага конкурса “Мастацтва кнігі – 2008” у намінацыі “Лепшы фотамастак” за фотаздымкі да альбомаў “Мой шлях Беларусь” і “Чарнобыль”.
Дыплом ІІІ сцепені на V Международным конкурсе «Искусство книги» дзяржаў удзельнікаў СНД у намінацыі “Мая краіна”, Масква.
|
ІЛЮСТРАЦЫІ
РЭЦЭНЗІІ
АЎТАР
УЗНАГАРОДЫ
|