Дзяніс Раманюк уклаў і выдаў кнігі: «Беларусь» (2002, 2003, 2006, 2008, 2010, 2013, 2019), фотаальбом «Беларусь» (2003, 2019), «Чарнобыль» (2006, 2016), «Мой шлях Беларусь» (2008, 2010, 2013, 2019) «Беларусь сінявокая» (2012, 2019), «Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну» (2013, 2018), «Беларусь» на кітайскай мове (2018) і «Беларусь. Храм і краявід» (2019). Таксама ён падрыхтаваў да друку і выдаў кнігі іншых аўтараў: Міхася Раманюка «Беларускія народныя крыжы» (2000), «Беларускія народныя строі» (2003), Ігара Бархаткова «Игорь Бархатков» (2003) і Алены Мікульчык і Андрэя Шчукіна «Смак беларускай кухні» (2019).

Удзельнік больш як 50 выстаў фатаграфіі і графікі, сярод якіх — персанальныя: у Бундэстагу (Берлін), у мэрыі горада Вільнюса, Кембрыджскім і Оксфардскім універсітэтах, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Фондзе культуры Літвы, Нацыянальнай бібліятэцы горада Таліна, — а таксама асноўныя групавыя: у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Нью-Ёрк), Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Вільнюскай мастацкай акадэміі, Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Лодзі (Польшча), Варшаўскім універсітэце (Польшча), Палацы мастацтваў у Мінску, у галерэях «Arka» (Вільнюс), «Nova» (Мінск)…

Графіка і фотаздымкі Дзяніса Раманюка захоўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, Літоўскай нацыянальнай камісіі ЮНЕСКА, Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі, Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Лодзі (Польшча), Агенцтве па аднаўленні старога горада (Вільнюс) ды іншых музеях.
  • 09_max
  • 1-141022_IMG_4339_Zhdanovich_
  • 10-prezentacyja_Hareuski
  • 11-prezentacyja_Susha
  • 116_235_Mihas_Dzianis_1989_max
  • 12-Anempandystau_Ramaniuk
  • 13-RW_111026_10
  • 153-5397_IMG_max
  • 16_max
  • 2-141022_IMG_4359_Zhdanovich_
  • 3-IMG_1588_
  • 4-ruz04-261115_
  • 5-Suciagin
  • 6-prezentacyja_Simakovich
  • 7-prezentacyja_Hareuski_Zimenka
  • 8-prezentacyja_Dzianis_TV
  • 9-prezentacyja_Dzianis
  • Al_Jarreau_min
  • DSC_0400_min
  • Dz_Kliashchuk
  • Dzianis_001_max
  • Dzianis_min
  • Dzionia_Vadzim_3_min
  • Dzionia_min
  • Gran_Prix_Maskva_max
  • IMG_0931_min
  • IMG_6206_max
  • IMG_6228_max
  • Kliasc02_min_min
  • Mihas_Dzianis_3_A_sa_studentami_BAM_max
  • RW_100411_287_max
  • Untitled-23_max
  • _RW_3582_min
  • backi_1__max
  • dsc_0014_max
  • dzionia_vadzim_8_max
  • img_0288_max
  • img_0808_max
  • img_1012_max
  • img_2369a_max
  • p04060403_max
  • p04081401_max
  • p1010030_max
  • p2270030_max
  • pa170238_max
  • person2_max
  • siamjabw_max